Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Apr 2015

Лукашэнка: Візіт Сі Цзіньпіна ў Беларусь будзе найважнейшым знешнепалітычным мерапрыемствам

17 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Візіт Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна ў Беларусь будзе найважнейшым знешнепалітычным мерапрыемствам. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун Шанем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі бок поўнасцю гатовы да правядзення візіту ў Беларусь Старшыні КНР, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзідэнта, візіт Сі Цзіньпіна ў Беларусь "будзе найважнейшым знешнепалітычным мерапрыемствам". "Ён прадэманструе ўсяму свету нашу паслядоўнасць у рэалізацыі прынцыпаў усебаковага стратэгічнага партнёрства на карысць народаў дзвюх краін", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун ШанемАляксандр Лукашэнка лічыць неабходным узгадніць у ходзе візіту ў Беларусь намесніка міністра камерцыі КНР канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва, агульныя інтарэсы. Паводле слоў беларускага лідара, гэта павінна пасадзейнічаць таму, каб візіт Старшыні КНР у Беларусь быў вельмі эфектыўным і напоўнены канкрэтным зместам.

Чжун Шань узначальвае гандлёва-эканамічную дэлегацыю ўрада КНР, якая прыбыла, каб падрыхтаваць у гандлёва-эканамічных аспектах візіт у Беларусь Сі Цзіньпіна.

Намеснік міністра камерцыі КНР у час сустрэчы перадаў Аляксандру Лукашэнку шчырае прывітанне і найлепшыя пажаданні ад Старшыні КНР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі