У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Жнв 2017

Лукашэнка: У звычайнай вясковай школе можна атрымаць добрыя веды, усё залежыць ад настаўніка

24 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У звычайнай вясковай школе можна атрымаць добрыя веды, усё залежыць ад настаўніка. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго малодшы сын вучыцца ў звычайнай вясковай школе, дзе спецыяльна для яго не ствараліся нейкія асаблівыя ўмовы. "Лічу, што ён атрымлівае нармальныя веды", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аналагічнага меркавання Прэзідэнт і па пытанні вузаўскай адукацыі, яе якасці і запатрабаванасці ў рэгіёнах і сталіцы. "Ніякага рэгіяналізму і вядучых сталічных ВНУ быць не павінна, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Не трэба дзяліць ВНУ на галоўныя і другарадныя. Да ўсіх патрабаванні адны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс