У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Лют 2017

Лукашэнка пракаменціраваў ход перагавораў з МВФ па новай праграме

Лукашэнка пракаменціраваў ход перагавораў з МВФ па новай праграме3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ расказаў аб ходзе перагавораў з Міжнародным валютным фондам аб новай праграме для Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з пытанняў, што абмяркоўваецца з міжнароднымі экспертамі, з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Пітэр Долман (кіраўнік місіі МВФ па Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) спачатку не ўспрымаў наогул Беларусь. Цяпер два пытанні засталіся, адно з іх - дзяржуласнасць. І тое, яны толькі пытаюцца аб перспектывах дзяржпрадпрыемстваў, не кажуць парэзаць іх на кавалкі, раздаць і прадаць. Калі я ім растлумачыў, што адбудзецца, калі мы аб'явім аб продажы прадпрыемстваў, і дзе яны апынуцца, яны ўжо не ставяць гэта пытанне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Калі я цяпер гэтыя прадпрыемствы выстаўлю на продаж, кожны з вас 100 працэнтаў адкажа, дзе яны апынуцца, хто іх купіць. Я ж адказваць буду перад народам. Пра Яраслава Раманчука могуць нават забыць, што ён мне гэта раіў зрабіць, а я ў гісторыі назаўсёды застануся, калі, як у суседніх некаторых нашых дзяржавах, "прыхватызацыя" адбудзецца. І, больш таго, гэтыя прадпрыемствы не ў нашых людзей у руках апынуцца, калі гэта будзе сумленна і рыначна", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму пытанне ў тэрмінах - я хачу па-людску, па-чалавечы, а вы хочаце вось гэтак - "секану і ўсё". Так, можа, будзе хутчэйшы эфект... Хоць Расія гаворыць аб тым, што не атрымалася, калі вось гэтак агулам шокавую тэрапію правялі. Можа, хутчэй. Але ці вытрымаюць людзі? - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Таму я аптымізую, але ўсё не так хутка".

"Справа не ў тым, што Лукашэнка закасцянеў і не ведае, што рабіць. Мы ўсё робім, але розніца ў тым, што гэта нельга зрабіць адным махам. Перш за ўсё я бачу тут лёсы людзей", - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс