21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Арменія Сержа Саргсяна і ўвесь народ гэтай краіны з 25-й гадавінай незалежнасці дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што традыцыйна цесныя беларуска-армянскія адносіны, заснаваныя на прынцыпах дружбы, даверу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, будуць і ў далейшым усебакова ўмацоўвацца на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.