22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Івана Міско з 85-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Значным укладам у захаванне і развіццё айчыннага выяўленчага мастацтва, папулярызацыю яго лепшых традыцый і дасягненняў стала Ваша плённая творчасць", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што Іван Міско стварыў цэлую галерэю партрэтаў нашых вядомых сучаснікаў, а тэма космасу - адна з галоўных у яго работах.
"Шчырай павагі і ўдзячнасці заслугоўваюць Вашы талент, прафесіяналізм і грамадзянская адказнасць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.