3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі прыняць сумесныя ваенныя вучэнні з Расіяй "Захад-2017". Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы прымем гэтыя вучэнні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што раней ён прапанаваў Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну праводзіць вучэнні рознага маштабу з перыядычнасцю праз два гады, прычым па чарзе. Вучэнні "Захад-2017" будуць адкрытымі, "на іх запросяць тых, хто хоча пераканацца ў тым, што мы ні на каго не збіраемся нападаць". "Неймаверна, што мы станем агрэсарам супраць нейкай краіны. У нас толькі абарончая пазіцыя", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.
Гаворачы аб крытыцы маючых адбыцца сумесных вучэнняў у некаторых СМІ, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Расія не ставіць мэту акупіраваць Беларусь. "Расійскія войскі, якія будуць уведзены ў Беларусь, гэтак жа адсюль і пойдуць. Расія ніколі не акупіруе Беларусь", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што абарона дзяржавы з'яўляецца фундаментальным крытэрыем. "Ніякая эканоміка не патрэбна дзяржаве, калі людзі не будуць адчуваць сябе ў бяспецы, калі яны будуць не абаронены", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.