Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Jan 2017

Лукашэнка патрабуе большай эфектыўнасці мадэлі кіравання навукай у краіне

26 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе большай эфектыўнасці дзеючай мадэлі кіравання навукай у краіне. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу сёння, выступаючы на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што трэба "крытычна і рацыянальна, па-дзелавому зірнуць на эфектыўнасць дзеючай мадэлі кіравання навукай у нашай краіне".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сённяшняя сустрэча - прэлюдыя да вялікай размовы, якая адбудзецца ў Нацыянальнай акадэміі навук. "Мы павінны вельмі сур'ёзна прааналізаваць сітуацыю ў навуцы, пагаварыць пра яе сучаснае і будучае", - заявіў Прэзідэнт.

На яго думку, ёсць нямала задач, якія неабходна вырашыць. "Нейкія з іх вы можаце і павінны абазначыць у ходзе сённяшняй размовы. Акрамя таго, на маючай адбыцца ў бліжэйшы час маштабнай нарадзе па развіцці навуковай сферы мы зможам развіць усе вашы прапановы і, можа, нават вырашыць некаторыя з іх. Таму заклікаю вас прыняць самы дзейны ўдзел у падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства - патрэбны свежыя ідэі і ініцыятывы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Напярэдадні Дня беларускай навукі ён выказаў словы ўдзячнасці вучоным за праведзеную імі вялікую работу, а таксама ўручыў дыпломы і атэстаты.

Звяртаючыся да прысутных, Прэзідэнт заклікаў: "Зрабіце так, каб грамадства адчувала і ведала не толькі тое, што ў нас ёсць вучоныя, але і што яны здольны на штосьці вялікае. Важна, каб гэты год сапраўды прагучаў як Год навукі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі