Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Снж 2019

Лукашэнка падпісаў закон, які спрашчае ўмовы знаходжання іншаземцаў

Лукашэнка падпісаў закон, які спрашчае ўмовы знаходжання іншаземцаў
Фота з архіва

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім унесены змяненні ў закон "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь". Раней адпаведны дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Закон у тым ліку прадугледжвае павелічэнне з 5 да 10 сутак тэрміну, на працягу якога іншаземцы, якія прыбылі ў Беларусь, абавязаны зарэгістравацца па месцы фактычнага часовага знаходжання. Такое рашэнне прынята для развіцця турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці краіны, спрашчэння дзелавых і прыватных кантактаў.

У цэлым дакумент накіраваны на ўдасканаленне шэрага прававых норм. У мэтах забеспячэння максімальнай абароны інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад пагроз рознага характару карэкціруюцца падставы адмовы іншаземцу ў выдачы візы для ўезду ў Беларусь або ва ўездзе ў краіну. Адначасова вызначаецца механізм атрымання іншаземцамі і іх прадстаўнікамі інфармацыі аб уключэнні ў спіс асоб, уезд якіх у Беларусь забаронены або непажаданы.

Знамянальна, што гэта тэма ўзнімалася і ў час нядаўняй сустрэчы кіраўніка дзяржавы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх ВНУ. Тады адзін з замежных студэнтаў звярнуўся з просьбай павялічыць час рэгістрацыі для замежных гасцей пасля прыбыцця ў Беларусь. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пытанне аб прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі з 5 да 10 дзён ужо абмяркоўвалася. "Гэту праблему, калі яна яшчэ не вырашана, мы вырашым", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі