Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Стд 2017

Лукашэнка: Навука павінна служыць яшчэ і апорай дзяржаўнай ідэалогіі

26 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У такіх маладых краінах, як Беларусь, якія дынамічна развіваюцца, навука павінна служыць яшчэ і апорай дзяржаўнай ідэалогіі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам проста неабходна аргументаванае, непрадузятае меркаванне кампетэнтных спецыялістаў, - лічыць кіраўнік дзяржавы. - Асабліва сёння, калі робяцца асобныя спробы паставіць пад сумненне суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы".

Прэзідэнт звярнуў увагу на той факт, што ў гэтай зале знаходзяцца людзі, распрацоўкі якіх ужо ўкаранёны і паказваюць высокія вынікі ў важных і запатрабаваных сферах жыцця нашага грамадства.

"Прысутнасць тут і зусім маладых вучоных азначае, што ў нас створана нямала магчымасцей для дасягнення поспеху ў любым узросце. Трэба толькі прыкласці працу і талент", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да вучоных, ён падкрэсліў: "Усе вы праявілі сябе ўжо і заслужылі высокую ацэнку калег. Дзейнічайце, стварайце, вынаходзьце, і калі прадукт вашай творчасці будзе канкурэнтаздольным, вы можаце разлічваць на поўную падтрымку і маю, і дзяржавы. Няхай прызнанне будзе стымулам для новых навуковых перамог і здзяйсненняў, і абавязкова ў нашай роднай Беларусі, дзе выбудавана і пастаянна ўдасканальваецца сістэма дзяржаўнай падтрымкі навукі і вучоных".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі