У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2016

Лукашэнка: Бягучы год не з'яўляецца лепшым у развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва

Лукашэнка: Бягучы год не з'яўляецца лепшым у развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бягучы 2016 год не з'яўляецца лепшым у развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ні па дасягненнях, ні ў нашых адносінах гэты год не з'яўляецца лепшым", - сказаў Прэзідэнт.

"Што датычыцца эканомікі, вы цудоўна разумееце, што адбылося. Мы вельмі залежым ад расійскага рынку, асабліва па пастаўках сыравіны і энергарэсурсаў", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. На расійскім рынку здарыўся сур'ёзны абвал, была дэвальвавана нацыянальная валюта, у сувязі з чым за апошні час абодва бакі панеслі сур'ёзныя страты, значна знізіўся тавараабарот. "Адзіная светлая пляма ва ўсім гэтым - тое, што фізічныя аб'ёмы тавараабароту і паставак Беларусі ў Расію не зменшыліся, у фізічных аб'ёмах мы прырастаем, але тавараабарот мы лічым у доларавым эквіваленце. Тут у нас асабліва хваліцца няма чым", - канстатаваў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, сустракаючыся ў гэтым годзе з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і ў рамках Саюзнай дзяржавы, і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, кіраўнікі дзяржаў неаднаразова абмяркоўвалі гэту тэму, і яна ўжо стала выклікаць не тое што нейкую насцярожанасць, але нават раздражняльнасць з-за таго, што "мы не можам ужо які год выйсці з гэтага піке і аднавіць нашу эканоміку". "Як у вас, так і ў нас у гэтым годзе валавы ўнутраны прадукт падае. Зноў жа, у грашовым выражэнні, - таму што Беларусь вырабляць менш не стала, але, на жаль, і багацей мы ад гэтага не сталі. Вось такі фон, і ён яшчэ пагаршаецца сітуацыяй, якая складваецца ў свеце, яна няпростая. На гэтым фоне мы ў гэтым годзе спрацавалі не лепш, чым у мінулым, і тым больш - у папярэднія гады, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Паглядзім, як будзе складвацца сітуацыя, таму што, калі абсалютна сумленна, нам вельмі шмат трэба будзе зрабіць, каб працаваць нармальна".

Гаворачы аб недахопах у эканамічным супрацоўніцтве, у тым ліку ў інтэграцыйных аб'яднаннях, удзельнікамі якіх з'яўляюцца Расія і Беларусь, Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў асноўным краіны-партнёры, калі сутыкаюцца з цяжкасцямі, пачынаюць абараняцца, замест таго, каб шукаць выхад з сітуацыі ў сумесных дзеяннях. "Пачынаем адасабляцца, замыкацца ў сваіх нацыянальных рамках, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Думаю, гэта няправільна, асабліва для Беларусі і Расіі. У нас узаемадапаўняльныя эканомікі, яны не канкурыруюць па многіх напрамках адна з адной, і нам няма чаго адзін ад аднаго абараняцца".

У тым ліку кіраўнік дзяржавы расказаў, што нядаўна з Уладзімірам Пуціным абмяркоўваў праблему, якая ўзнікла з пастаўкамі лякарстваў. "Як бы ні спрабавалі гэта вуаліраваць, закрываць, але праскаквае думка, што ў Расіі лякарстваў не хапае і яны дарагія. Апошнім часам, гадоў пяць, Беларусь прыняла вельмі сур'ёзную праграму развіцця фармацэўтычнай прамысловасці. Гэта не зусім добра, калі ў краіне 25 працэнтаў сваіх лякарстваў. Мы паставілі ў праграме такую мэту - дасягнуць 50 працэнтаў і больш па забеспячэнні ўласнымі лякарствамі, каб асноўныя вырабляліся ў Беларусі. Мы гэту праграму выканалі з нейкім павелічэннем, каб можна было прадаваць зручныя, танныя лякарствы штодзённага попыту", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Беларускі бок пры гэтым разлічваў, што і расійскі рынак, дзе іх недастаткова, будзе адкрыты для паставак. "І што вы думаеце? Прабіцца туды аказалася немагчыма", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Між тым Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з расійскім калегам узняў гэту тэму, а Уладзімір Пуцін у сваю чаргу даў указанне вырашыць пытанне ў кароткія тэрміны. "Вось нядаўна я літаральна са СМІ пачуў, што мы з расіянамі падпісалі пагадненне аб адзіным лекавым рынку, - сказаў беларускі лідар. - Дык што, трэба было ўмяшанне двух прэзідэнтаў, каб вырашыць гэту праблему? І так па многіх пытаннях".

"Нам яшчэ трэба пераадолець гэтыя негатыўныя тэндэнцыі і з'явы, якія адбываюцца ў свеце наогул і на прасторы былога Саюза (Савецкага. - Заўвага БЕЛТА), асабліва паміж дзвюма краінамі. І выбудоўваць адзіную палітыку", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс