16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў Энрыке Пенья Ньета і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусь надае вялікае значэнне развіццю адносін дружбы і супрацоўніцтва з Мексікай. Мы зацікаўлены ў актывізацыі двухбаковых кантактаў на высокім і вышэйшым узроўнях, а таксама ў забеспячэнні больш змястоўнага палітычнага і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.