5 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь мае намер заўсёды быць надзейным і паслядоўным партнёрам іншых дзяржаў. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў шэрага дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь заўсёды адкрыта для канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва.
Звяртаючыся да дыпламатаў, Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што іх дыпламатычная місія паслужыць паглыбленню і пашырэнню двухбаковых сувязей, дапаможа знайсці новыя фарматы ўзаемадзеяння. "З боку кіраўніцтва Беларусі, беларускіх міністэрстваў, устаноў, урада вы атрымаеце ўсялякую падтрымку, усю тую падтрымку, якую вы жадаеце", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка запэўніў паслоў, што адносіны з дзяржавамі, якія яны прадстаўляюць, будуць і далей будавацца на аснове дружбы, узаемавыгаднага супрацоўніцтва і дзелавога партнёрства.