11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані і народ гэтай краіны з 42-й гадавінай перамогі Ісламскай рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што адносіны паміж Мінскам і Тэгеранам характарызуюцца высокім узроўнем даверу і ўзаемаразумення. "Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва ў розных галінах і гатова прадаўжаць работу па выкананні раней дасягнутых дамоўленасцей", - гаворыцца ў віншаванні.
"У часы крызісу і міжнародных трансфармацый асаблівае значэнне набываюць салідарнасць і ўзаемная падтрымка. Мы павінны разам адстойваць агульныя інтарэсы і садзейнічаць захаванню прынцыпаў міжнароднага права", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хасану Раўхані добрага здароўя і ажыццяўлення планаў, а жыхарам Ірана - міру і згоды.