4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абсалютна не падтрымлівае прысутнасць ніякіх войскаў ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў сёння ў інтэрв'ю недзяржаўным СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Абсалютна не падтрымліваю прысутнасць ніякіх войскаў ва Украіне, не толькі расійскіх, але і амерыканскіх, наёмнікаў з Польшчы, Швецыі і іншых. Дакладна ведаю, што яны там ёсць. Не са сродкаў масавай інфармацыі Расіі", - сказаў беларускі лідар.
Паводле слоў Прэзідэнта, сёння ідзе інфармацыйная вайна, проціборства дзвюх краін на інфармацыйным полі і больш моцная ў гэтым плане Расія. "Я вельмі добра інфармаваны, што адбываецца ў Данбасе, у Крыме, у цэлым ва Украіне", - дадаў кіраўнік дзяржавы.