29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 28 сакавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста яшчэ раз выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі расійскаму лідару, сем'ям загінулых і пацярпелых у выніку трагедыі ў Кемераве. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі гэтак жа востра перажываюць
боль страты і той факт, што большасць загінулых на пажары - дзеці.
Уладзімір Пуцін у сваю чаргу падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за званок і падтрымку ў цяжкі час, выказаў словы ўдзячнасці за салідарнасць, праяўленую
Беларуссю і яе грамадзянамі ў дзень агульнанацыянальнай жалобы ў Расіі. Прэзідэнт Расіі таксама расказаў кіраўніку беларускай дзяржавы аб абставінах трагедыі і ходзе яе расследавання.