31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбылася сёння па ініцыятыве расійскага боку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з надыходзячым Новым годам.
"У працяг і развіццё ўчарашняй размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тэму паставак вуглевадародаў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на пастаўкі нафты ў Рэспубліку Беларусь", - праінфармавалі ў прэс-службе.