У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Стд 2017

Дарожную карту развіцця беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва распрацуюць за I квартал 2017 года

16 студзеня, Каір /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дарожную карту развіцця беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва распрацуюць за першы квартал 2017 года. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На працягу першага квартала бягучага года павінна быць падрыхтавана дарожная карта нашага супрацоўніцтва. Трэба за тры месяцы сфарміраваць гэты план дзеянняў і прывязаць яго да зямлі. Мы там дакладна павінны прапісаць, якія вытворчасці і сумесныя прадпрыемствы трэба стварыць на тэрыторыі Егіпта", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што менавіта такую прапанову агучыў егіпецкі бок, і Беларусь падтрымала яе. "Ад нас хуткасць руху да зададзенай мэты залежаць не будзе. Мы будзем рухацца настолькі хутка, наколькі захоча гэтага Егіпет, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Я папрасіў бы членаў урада і кіраўнікоў нашых буйнейшых прадпрыемстваў заўсёды аб гэтым помніць. Мы заўсёды былі людзьмі абавязковымі, і за гэта нас у свеце цанілі і цэняць".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў асаблівую значнасць цяперашняга дзелавога форуму: "Бізнесмены павінны мець рэгулярныя стасункі, а палітыкі - ствараць для гэтага спрыяльныя ўмовы. Мы вас будзем падтрымліваць. Тым больш што размова ідзе аб такіх узаемадапаўняльных адна адну краінах, як Беларусь і Егіпет. Мы ж ні ў эканоміцы, ні ў палітыцы, ні ў ваеннай сферы не канкурэнты. Мы дапаўняем адзін аднаго, і ў эканоміцы гэта важнейшы элемент".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс