1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У размове ў час цырымоніі пасол Беларусі пацвердзіў намер развіваць і ўмацоўваць дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам, садзейнічаць устойлівай станоўчай дынаміцы ўзаемадзеяння дзвюх краін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурна-гуманітарнай і іншых галінах.