20 верасня, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Беларусь праінфармуе Еўракамісію аб выніках стрэс-тэстаў на АЭС у Астраўцы, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тэхнічнае заданне на правядзенне стрэс-тэстаў у нас цалкам адпавядае еўрапейскім патрабаванням. Іх вынікі будуць перададзены ў Еўракамісію ў выглядзе нацыянальнага даклада", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.
Правядзенне стрэс-тэстаў стала галоўнай тэмай на сустрэчах 19-20 верасня з дэлегацыяй Еўракамісіі на чале з намеснікам генеральнага дырэктара па энергетыцы Герасімасам Томасам. "Мы праінфармавалі Томаса, і ён пераканаўся, што мы сёння працуем над стрэс-тэстамі, спецыялісты праводзяць ужо ацэнку", - расказаў намеснік міністра.
Акрамя рэалізацыі ядзернай праграмы ўдалося абмеркаваць шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў энергетыцы, дасягнута дамоўленасць аб далейшым узаемадзеянні, дадаў Міхаіл Міхадзюк.