Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Ліс 2019

Беларусь адкрывае консульства ў Ліхтэнштэйне, яго ўзначаліць член княжацкага дома

Беларусь адкрывае консульства ў Ліхтэнштэйне, яго ўзначаліць член княжацкага дома

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адкрывае ганаровае консульства ў Княжастве Ліхтэнштэйн на чале з унукам князя Альбрэхта фон Ліхтэнштэйна баронам Цімаці фон Ландскронам. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйнай старонцы пасольства Беларусі ў Швейцарыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Экзекватура ад імя кіраўніка ўрада і наследнага прынца Ліхтэнштэйна была ўручана барону Цімаці фон Ландскрону 12 лістапада ў Вадуцы. Раней загад аб яго назначэнні падпісаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Барон Цімаці фон Ландскрон - першы член правячай манаршай сям'і, які будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі за мяжой.

Урачыстая цырымонія адкрыцця ганаровага консульства ў Шане запланавана на студзень 2020 года.

"Адкрыццё ганаровага консульства ў Шане з'яўляецца гістарычнай падзеяй для адносін Беларусі і Ліхтэнштэйна, яно будзе садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва ў розных галінах. Для грамадзян Беларусі ганаровае консульства ў Шане - гэта дадатковы адрас, па якім яны змогуць атрымаць першую дапамогу і падтрымку за мяжой", - адзначылі ў пасольстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі