22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Індыя абмеркавалі абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўні ў час пятага раўнда кансультацый знешнепалітычных ведамстваў, якія прайшлі 22 лістапада ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, індыйскую - намеснік міністра замежных спраў Суджата Мехта.
"У час кансультацый бакі абмеркавалі ўвесь комплекс актуальных пытанняў двухбаковых адносін, у тым ліку абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўні, гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў галіне фармацэўтыкі, культуры, адукацыі, навукі і тэхналогій", - расказалі ў прэс службе.
Асаблівая ўвага была ўдзелена канструктыўнаму супрацоўніцтву ў рамках міжнародных арганізацый, развіццю дзелавых і гуманітарных кантактаў, а таксама міжрэгіянальнаму ўзаемадзеянню.
Пасля завяршэння кансультацый кіраўнікі дэлегацый прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Беларуска-індыйскай бізнес-канферэнцыі, арганізаванай каардынацыйным бюро па знешнеэканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Індыі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн МЗС Беларусі сумесна з Канфедэрацыяй індыйскай прамысловасці.