20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Італіі і Мальце па сумяшчальніцтве Аляксандр Гур'янаў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Мальты Мары-Луіз Калейра Прэка. У час сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб сустрэчных кроках па фарміраванні дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Бакі дэталёва абмеркавалі як практычныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, так і актуальныя тэмы міжнароднага парадку дня, у тым ліку старшынства ў 2017 годзе Мальты ў Еўрапейскім саюзе.
"Дасягнуты дамоўленасці аб сустрэчных кроках па фарміраванні дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва, актывізацыі афіцыйных кантактаў, рэалізацыі практычных ініцыятыў у галіне гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння", - расказалі ў ведамстве.
У час рабочага візіту беларускага пасла на Мальту таксама запланаваны сустрэчы са старшынёй парламента, міністрам замежных спраў і прадстаўнікамі дзелавых колаў.