24 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 студзеня правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кубы ў Беларусі Хуанам Вальдэсам Фігероа з нагоды пачатку яго дыпламатычнай місіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе сустрэчы адбылося абмеркаванне пытанняў далейшага развіцця палітычнага дыялогу на вышэйшым узроўні, узаемадзеяння краін у міжнародных арганізацыях, пашырэння гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва, а таксама арганізацыі двухбаковых мерапрыемстваў у 2018 годзе.