14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас абмеркаваў сёння з часовым павераным у справах Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага спрашчэнне візавага рэжыму паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Дыпламаты таксама абмеркавалі магчымасці развіцця двухбаковых міждзяржаўных кантактаў на высокім і вышэйшым узроўнях, некаторыя пытанні ўзаемадзеяння ў галіне шматбаковай дыпламатыі, у тым ліку ў сістэме ААН.