Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Кст 2017

Беларусь і Эстонія маюць намер пашыраць гандлёвыя і інвестыцыйныя сувязі

Фота сайта ўрада Эстоніі9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Эстонія маюць намер пашыраць гандлёвыя і інвестыцыйныя сувязі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада па выніках візіту беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Васілём Мацюшэўскім у Эстонію.

У ходзе візіту Васіль Мацюшэўскі сустрэўся з прэм'ер-міністрам Эстоніі Юры Ратасам. Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у паступальнай актывізацыі беларуска-эстонскага ўзаемадзеяння. Адзначана, што існуючы ўзровень і патэнцыял развіцця эканомік дзвюх краін даюць магчымасць значна пашырыць гандлёвыя і інвестыцыйныя сувязі, а таксама супрацоўніцтва ў сферах навукі і культуры.

У час сустрэчы Васіля Мацюшэўскага з намеснікам старшыні Еўрапейскай камісіі па адзіным лічбавым рынку Андрусам Ансіпам абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС у галіне лічбавай эканомікі з акцэнтам на развіццё сістэм электроннага гандлю і трансгранічных электронных паслуг, звязаных са сферай транспарту і лагістыкі.

Беларуская дэлегацыя таксама прыняла ўдзел у другой міністэрскай сустрэчы "Усходняга партнёрства" па лічбавай эканоміцы, ключавым пытаннем якой стала выпрацоўка далейшых крокаў па гарманізацыі лічбавых рынкаў у рамках ініцыятывы, у тым ліку ў частцы будучых рэгіянальных пілотных праектаў.

Для беларускай дэлегацыі праведзены прэзентацыі лічбавых магчымасцей Эстоніі ў інавацыйным цэнтры "Е-Шоўрум" і лічбавых рашэнняў, якія прымяняюцца ў банкаўскай сферы.

Беларуская дэлегацыя таксама правяла сустрэчу з буйнымі эстонскімі прадпрымальнікамі, якія працуюць у нафтахімічнай і транспартнай галінах. Абмеркаваны перспектывы нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Эстоніяй і рэалізацыі інвестпраектаў.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя наведала паказ "Музыка без межаў", арганізаваны з выкарыстаннем інтэрнэт-сетак з высокай прапускной здольнасцю і інавацыйных тэхналогій з падключэннем вядомых музыкантаў у Таліне і Мінску, якія выконвалі творы ў рэжыме рэальнага часу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі