28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ангола дамовіліся садзейнічаць абмену візітамі афіцыйных дэлегацый высокага ўзроўню, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
У пятніцу, 28 красавіка, адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Анголы ў Беларусі Жаакімам Аўгуста Дэ Лемушам. На сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.
"Была падкрэслена важнасць наладжвання прамога ўзаемадзеяння па лініі профільных міністэрстваў, дзяржаўных арганізацый і дзелавых колаў Беларусі і Анголы. Бакі дамовіліся садзейнічаць абмену візітамі афіцыйных дэлегацый высокага ўзроўню", - адзначылі ў прэс-службе.