У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліс 2014

Астроўскі ўручыў даверчыя граматы каралеве Даніі Маргрэтэ ІІ

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Фінляндскай Рэспубліцы і ў Каралеўстве Данія (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Астроўскі ўручыў даверчыя граматы каралеве Даніі Маргрэтэ ІІ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Адбылася кароткая размова Аляксандра Астроўскага з кіраўніком дацкай дзяржавы аб стане і перспектывах развіцця двухбаковых адносін.

Акрамя таго, у час знаходжання ў Даніі адбыўся шэраг сустрэч пасла Беларусі, у тым ліку ў дацкім знешнепалітычным ведамстве. З намеснікам дырэктара дэпартамента па пытаннях палітыкі еўрапейскага добрасуседства Марыяй Эгензэ і начальнікам аддзела па развіцці адносін з краінамі Усходняй Еўропы Карэн Мелхіёр разгледжаны ўвесь спектр беларуска-дацкіх адносін, уключаючы палітычны дыялог, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў гуманітарнай і культурнай сферах. Адзначана гатоўнасць падтрымліваць раўнапраўныя і канструктыўныя адносіны з Еўрапейскім саюзам на аснове ўзаемапаважлівага дыялогу з Бруселем і краінамі - членамі ЕС. Абмеркаваны перспектывы аднаўлення рэгулярных двухбаковых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, агавораны шляхі актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

На сустрэчы з кіраўніком эканамічнага дэпартамента МЗС Даніі Свендам Олінгам адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах беларуска-дацкага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Дасягнута ўзаемаразуменне па пытанні неабходнасці актывізацыі работы ў гэтым напрамку, прыкладання намаганняў абедзвюх бакоў для забеспячэння тавараабароту і паляпшэння інфармавання дацкіх кампаній аб магчымасцях вядзення бізнесу ў Беларусі. Падрабязна абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў асноўных сектарах эканомікі, уключаючы сельскую гаспадарку, інавацыйны і энергетычны кластары. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў пачатку 2015 года ў Капенгагене семінара з удзелам МЗС Даніі і Беларусі, прадстаўнікоў дацкага і беларускага бізнесу, а таксама арганізацыі паездкі прадстаўнікоў кампаній і Канфедэрацыі дацкіх прамыслоўцаў у Беларусь у наступным годзе.

Акрамя таго, праведзены сустрэчы з вядучымі галіновымі арганізацыямі - кіраўніцтвам Канфедэрацыі прамыслоўцаў Даніі (DI), прадстаўнікамі савета дырэктараў энергетычнага кластара, патэнцыяльнымі інвестарамі, якія праяўляюць інтарэс да беларускага сельскагаспадарчага сектара, і кіраўнікамі працуючых ужо ў Беларусі кампаній.

Пасол Аляксандр Астроўскі таксама прыняў удзел у першым пасяджэнні Дацка-беларускай бізнес-асацыяцыі, створанай у кастрычніку 2014 года. Абмеркаваны аптымальныя шляхі прыцягнення дацкіх кампаній у Беларусь, агавораны практычныя пытанні садзейнічання з боку гэтай арганізацыі ў правядзенні мерапрыемстваў з удзелам дзелавых колаў дзвюх краін у Капенгагене і Мінску ў 2015 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс