Юрыдычныя патрабаванні да стварэння кампаніі ў Беларусі, Беларусь | Belarus.by | Бизнес, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Юрыдычныя патрабаванні

Юрыдычныя патрабаванні да стварэння прадпрыемства


Спрашчэнне ўмоў уваходжання ў бізнес – адзін з прыярытэтаў у працэсе паляпшэння бізнес-клімату Беларусі ў цэлым. Сярод найбольш значных захадаў, зробленых у краіне за апошнія гады:

  • ажыццёўлены пераход на заяўны прынцып дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання (з 1 лютага 2009 г.);
  • тэрміны дзяржаўнай рэгістрацыі скараціліся з трох месяцаў да аднаго дня;
  • наваствораны суб’ект гаспадарання ставіцца на ўсе віды ўліку без яго ўдзелу;
  • адменены мінімальны памер статутнага фонду для камерцыйных арганізацый, за выключэннем ЗАТ, ААТ;
  • замацавана магчымасць фарміравання статутнага фонду на працягу аднаго года пасля дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы;
  • уведзена электронная рэгістрацыя з дапамогай вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (пры гэтым заяўнікі вызвалены ад выплаты дзяржаўнай пошліны за прадстаўленне дакументаў у электронным выглядзе).

Цяпер па паказчыку "Рэгістрацыя прадпрыемстваў" сусветнага рэйтынгу "Вядзенне бізнесу"-2020 Беларусь займае 30-ю пазіцыю з 190 дзяржаў.

Як стварыць прадпрыемства ў Беларусі: асноўныя этапы

Рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і замежным суб'ектам дзяржава забяспечвае роўныя правы і магчымасці для вядзення бізнесу шляхам стварэння асобных юрыдычных асоб.

Каб зарэгістраваць юрыдычную асобу ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, патрабуецца прайсці некалькі этапаў:

  • вызначыцца з арганізацыйна-прававой формай;
  • узгадніць найменне будучай арганізацыі;
  • выбраць месцазнаходжанне (юрыдычны адрас), затым прыняць рашэнне аб стварэнні арганізацыі і падрыхтаваць яе статут (устаноўчы дагавор – для камерцыйнай арганізацыі, дзеючай толькі на падставе ўстаноўчага дагавора);
  • падаць пакет дакументаў у тэрытарыяльны рэгіструючы орган для праходжання дзяржаўнай рэгістрацыі.

Падрабязная інфармацыя пра кожны этап стварэння юрыдычнай асобы – тут.

Асаблівыя прававыя рэжымы для стварэння прадпрыемстваў у Беларусі

Сёння ў Беларусі асаблівыя прэферэнцыйныя рэжымы для вядзення бізнесу, у іх ліку падатковыя льготы, прадастаўляюцца ў:

  • 6 свабодных эканамічных зонах (СЭЗ "Брэст", СЭЗ "Гомель-Ратон", СЭЗ "Мінск", СЭЗ "Віцебск", СЭЗ "Магілёў", СЭЗ "Гроднаінвест");
  • асаблівай эканамічнай зоне "Брэміна-Орша";
  • Парку высокіх тэхналогій;
  • Індустрыяльным парку "Вялікі камень";
  • на тэрыторыі малых і сярэдніх гарадоў, у сельскай мясцовасці (у залежнасці ад віду дзейнасці)
  • Аршанскім раёне Віцебскай вобласці;
  • Паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці.

Акрамя таго, асаблівыя льготныя ўмовы існуюць для кампаній, якія заключылі інвестыцыйны дагавор з Рэспублікай Беларусь.

Больш падрабязна аб умовах камерцыйнай дзейнасці ў Беларусі

Каб пераканацца ў тым, што вы разумееце юрыдычныя працэдуры і парадак вядзення бухгалтэрыі ў Беларусі, вам патрэбна кансультацыя мясцовага спецыяліста.

Як адкрыць прадстаўніцтва ў Беларусі?

Замежная арганізацыя можа ажыццяўляць сваю дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь таксама ў форме прадстаўніцтва замежнай арганізацыі.

АДНАК важна ведаць, што прадстаўніцтва не можа ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь, паколькі не з'яўляецца юрыдычнай асобай, а з'яўляецца адасобленым падраздзяленнем галаўной арганізацыі.

Прадстаўніцтвы замежных арганізацый дзейнічаюць на падставе дазволаў на адкрыццё прадстаўніцтваў. Дакументы для атрымання такога дазволу прадстаўляюцца па месцы знаходжання прадстаўніцтва замежнай арганізацыі (галоўныя ўпраўленні юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў).

Працэс адкрыцця прадстаўніцтва просты, для гэтага неабходны наступныя дакументы:

1. заява аб выдачы дазволу на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі ўстаноўленай формы, падпісаная ўпаўнаважанай асобай гэтай арганізацыі;
2. легалізаваная выпіска з гандлёвага рэгістра краіны заснавання або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу арганізацыі або органа кіравання адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі замежнай дзяржавы ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны заснавання або натарыяльна засведчаная копія названых дакументаў (выпіска павінна быць датавана не пазней за тры месяцы да дня яе прадстаўлення ў выканаўчы камітэт);
3. палажэнне аб прадстаўніцтве замежнай арганізацыі, зацверджанае гэтай замежнай арганізацыяй, у якім пазначаюцца мэта (мэты) адкрыцця такога прадстаўніцтва, яго месцазнаходжанне, арганізацыйная  структура, кампетэнцыя кіраўніка гэтага прадстаўніцтва, парадак спынення дзейнасці названага прадстаўніцтва;
4. праграма дзейнасці па ўстаноўленай заканадаўствам форме (для прадстаўніцтваў некамерцыйных замежных арганізацый) – зацверджаны замежнай арганізацыяй і адпавядаючы прыярытэтным напрамкам яе дзейнасці комплекс мерапрыемстваў па вырашэнні канкрэтных задач, якія адпавядаюць мэце (мэтам) адкрыцця прадстаўніцтва некамерцыйнай замежнай арганізацыі, які прадугледжвае тэрміны і рэсурсы для выканання такіх мерапрыемстваў;
5. натарыяльна засведчаныя даверанасці на кіраўніка прадстаўніцтва замежнай арганізацыі і асобу, упаўнаважаную ажыццяўляць дзеянні, звязаныя з адкрыццём прадстаўніцтва замежнай арганізацыі (пры наяўнасці такой асобы). Названыя дакументы могуць не прадстаўляцца ў выпадку, калі кіраўнік прадстаўніцтва замежнай арганізацыі або асоба, упаўнаважаная ажыццяўляць дзеянні, звязаныя з адкрыццём прадстаўніцтва замежнай арганізацыі, з'яўляецца кіраўніком замежнай арганізацыі і інфармацыя аб гэтым змешчана ў дакуменце;
6. дакумент, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны.

Тэрмін разгляду дакументаў – 30 дзён з даты іх прадстаўлення.

Дазвол на адкрыццё прадстаўніцтва выдаецца на тры гады з магчымасцю прадаўжэння тэрміну яго дзеяння на той жа перыяд.

Дакументы, складзеныя за замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на беларускую або рускую мовы (правільнасць перакладу або сапраўднасць подпісу перакладчыка павінна быць засведчана натарыяльна), а дакументы, выдадзеныя або засведчаныя (завераныя) кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, – легалізаваны, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Пасля атрымання дазволу на адкрыццё прадстаўніцтва замежная арганізацыя, якая адкрыла прадстаўніцтва, абавязана:

1) стаць на працягу 10 рабочых дзён на ўлік у:
• падатковых органах Рэспублікі Беларусь;
• органах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН), Беларускім рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемстве "Белдзяржстрах";
2) адкрыць рахунак у банку.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі