Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Mar 2014

ZTE гатова інвесціраваць у сумесныя з Беларуссю вытворчасці ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку

3 сакавіка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Кітайская карпарацыя ZTE гатова інвесціраваць у вытворчасці, якія ствараюцца сумесна з Беларуссю на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, паведаміў сёння прэм'ер-міністру Беларусі Міхаілу Мясніковічу старшы віцэ-прэзідэнт, кіраўнік сусветнага фінансавага цэнтра ZTE Сorpоration Шаа Вэйлін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў прадстаўніка кампаніі, савет дырэктараў ZTE пацвердзіў гатоўнасць інвесціраваць у вытворчасці ў сферы высокіх і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, якія будуць стварацца на тэрыторыі парку.

Як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, ZTE - гэта суперсучасныя вытворчасці, якія ўпэўнена трымаюць даволі вялікі сегмент рынку. У гэтым кіраўнік беларускага ўрада змог пераканацца ў час наведвання карпарацыі ў ходзе свайго візіту ў КНР у студзені 2014 года. "Кампанія даволі ўпэўнена заходзіць і на беларускі рынак, - канстатаваў прэм'ер-міністр. - Таму праекты, якія разглядаюцца цяпер у якасці вялікіх і сур'ёзных праектаў вашай кампаніі ў Беларусі, вельмі вітаюцца".

Размова, у прыватнасці, ідзе аб сістэме маніторынгу лагістычных патокаў на аснове RFID-тэхналогій. "У Беларусі ўжо ёсць пэўная адпаведная нарматыўна-прававая база, прыняты рашэнні ўрада, якія прадвызначаюць напрамкі гэтага вялікага праекта, за якім будучыня і ў лагістыцы, і ў гандлі", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Другі, не менш важны праект, - комплексная мадэрнізацыя інфраструктуры буйнейшага дзяржаўнага кабельнага аператара.

"І першы, і другі праект мы разглядаем комплексна - і як непасрэдна інтэлектуальныя базы, і з пункту гледжання магчымасці кампаніі выступаць у ролі інвестара", - дадаў кіраўнік урада. Ён звярнуў увагу, што размова ідзе аб даволі няпростых і дарагіх праектах. Іх кошт ацэньваецца прыкладна ў $300 млн.

Карпарацыя ZTE была заснавана ў 1985 годзе. Сёння яна з'яўляецца адным з сусветных лідараў у галіне вытворчасці тэлекамунікацыйнага абсталявання і пастаўшчыком гатовых сеткавых рашэнняў. Трэць акцый карпарацыі належыць дзяржаве, трэць - прыватным кампаніям, трэць - у абароце на біржы. У карпарацыі працуюць больш за 70 тыс. супрацоўнікаў, 8 тыс. з якіх - у больш чым 100 прадстаўніцтвах кампаніі па ўсім свеце. ZTE мае больш за 20 тыс. патэнтаў. C 1996 года кампанія паставіла тавары і паслугі ў 135 краін свету. Кампанія ўстанавіла партнёрскія адносіны больш чым з 500 аператарамі сувязі па ўсім свеце.

На рынку тэлекамунікацый Беларусі карпарацыя працуе з 2001 года. Адкрыла прадстаўніцтва, затым даччыную кампанію. ZTE пастаўляе тэлекамунікацыйнае абсталяванне РУП "Белтэлекам", мабільныя тэлефоны стандартаў GSM і 3G аператарам velcom, МТС, Life, а таксама абсталяванне для выхаду ў Інтэрнэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі