Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Jan 2014

Завод па вытворчасці легкавых аўтамабіляў у Барысаўскім раёне павінен быць пабудаваны да 1 ліпеня 2019 года

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завод па вытворчасці легкавых аўтамабіляў у Барысаўскім раёне павінен быць пабудаваны да 1 ліпеня 2019 года. Адпаведны ўказ нумар 35 "Аб пытаннях арганізацыі вытворчасці легкавых аўтамабіляў" 16 студзеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь выпуску новых відаў аўтатранспарту і прадугледжвае рэалізацыю ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці інвестыцыйнага праекта "Арганізацыя вытворчасці па зборцы легкавых аўтамабіляў".

Гэты інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў і аб'ектаў унутранай і знешняй інжынернай і транспартнай інфраструктуры. Ён рэалізуецца ў адпаведнасці з Мемарандумам аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы арганізацыі вытворчасці легкавых аўтамабіляў, падпісаным Міністэрствам прамысловасці і кітайскай карпарацыяй "Джылі". Тэрмін будаўніцтва завода - да 1 ліпеня 2019 года.

Вызначаны заказчык па праектаванню і будаўніцтву завода і аб'ектаў унутранай інжынернай і транспартнай інфраструктуры да яго. Ім будзе СЗАТ "БелДжы" - сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства па выпуску легкавых аўтамабіляў маркі Geely, зарэгістраванае на тэрыторыі СЭЗ "Мінск". Яго заснавальнікі - ААТ "БелАЗ", карпарацыя "Джылі" і СЗАТ "Саюзаўтатэхналогіі".

Заказчыкам па праектаванню і будаўніцтву аб'ектаў знешняй інжынернай і транспартнай інфраструктуры да завода з улікам вынасу з тэрыторыі забудовы інжынерных сетак існуючай інфраструктуры вызначана КУП "УКБ-Барысаў".

Ураду даручана пры падрыхтоўцы праекта Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2014 год прадугледзець сродкі на фінансаванне работ па праектаванню і будаўніцтву аб'ектаў знешняй інжынернай і транспартнай інфраструктуры да завода; Мінскі аблвыканкам у адпаведнасці з указам павінен забяспечыць прадастаўленне СЗАТ "БелДжы" ў арэнду на 99 гадоў зямельнага ўчастка ў межах СЭЗ "Мінск" (118,87 га) для будаўніцтва і эксплуатацыі аб'ектаў гэтага прадпрыемства, а КУП "УКБ-Барысаў" - зямельных участкаў у пастаяннае і часовае карыстанне для будаўніцтва і эксплуатацыі аб'ектаў знешняй інжынернай і транспартнай інфраструктуры да завода.

Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць прыцягнуць інвестыцыі ў стварэнне экспартаарыентаванай вытворчасці магутнасцю 120 тыс. аўтамабіляў у год (90 працэнтаў прадукцыі намечана экспартаваць), стварыць працоўныя месцы (пры выхадзе на праектную магутнасць колькасць работнікаў прадпрыемства складзе амаль 1,9 тыс. чалавек), асвоіць новыя тэхналогіі выпуску канкурэнтаздольнай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі