Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Ліп 2011

Зарэгістраваць прадпрыемства праз інтэрнэт можна будзе ў Мінску з 1 верасня

25 ліпеня, Мінск /Аксана Шыкуць - БЕЛТА/. У Мінску зарэгістраваць юрыдычную асобу праз інтэрнэт можна будзе з 1 верасня бягучага года. Аб гэтым паведаміў начальнік рэгістрацыйна-прававога аддзела ўпраўлення рэгістрацыі і ліцэнзавання Мінгарвыканкама Раман Ляшко сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя таго, у бліжэйшай перспектыве ў сталіцы пачне працаваць адзіны цэнтр па дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб. Стварэнне такога цэнтра, на думку Рамана Ляшко, дасць магчымасць праводзіць адзіную палітыку ў галіне дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб, аператыўна рэагаваць на змены заканадаўства.

Начальнік аддзела нагадаў, што функцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі ў Мінску ўскладзены на галоўнае ўпраўленне юстыцыі гарвыканкама. Таксама па рашэнню гарвыканкама частка паўнамоцтваў перададзена адміністрацыям раёнаў сталіцы, якія рэгіструюць індывідуальных прадпрымальнікаў і некаторую катэгорыю юрыдычных асоб.

За студзень-чэрвень у Мінску зарэгістравана 3268 юрыдычных асоб і 5268 ІП, ліквідавана 1205 юрыдычных асоб і 3893 ІП. На 1 ліпеня ў адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і ІП зарэгістравана 46467 юрыдычных асоб і 71566 ІП сталіцы.

У Беларусі з 1 лютага 2009 года ўведзены паўнацэнны заяўны прынцып дзяржаўнай рэгістрацыі ўсіх суб'ектаў гаспадарання, за выключэннем банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый. Згодна з дэкрэтам нумар 1 рэгістрацыя ажыццяўляецца ў дзень падачы неабходных дакументаў. Пры гэтым пералік дакументаў, што падаюцца ў рэгіструючы орган, мінімальны. Для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы неабходна прадставіць толькі заяву, статут і дакумент, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны. А для дзяржрэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка - заяву, фатаграфію і дакумент, што пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны. Пры прадстаўленні неабходнага пакета дакументаў адмова ў дзяржаўнай рэгістрацыі не дапускаецца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі