Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Жнв 2010

Замежныя інвестыцыі ў эканоміку Беларусі ў І паўгоддзі ўзраслі на 4,4 працэнта і склалі $4,4 млрд.

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя інвестыцыі ў эканоміку Беларусі ў першым паўгоддзі бягучага года ўзраслі на 4,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склалі $4,4 млрд., паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Асноўнымі інвестарамі ў студзені-чэрвені былі суб'екты гаспадарання Расіі (71,5 працэнта ўсіх замежных інвестыцый), Аўстрыі (9,3 працэнта), Нідэрландаў (5,9 працэнта), Кіпра (3,8 працэнта), Злучанага Каралеўства (3,5 працэнта). Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў такія галіны эканомікі, як транспарт (50,7 працэнта агульнага аб'ёму), прамысловасць (23,2 працэнта), гандаль і грамадскае харчаванне (15,6 працэнта).

Прамыя замежныя інвестыцыі (ПЗІ) склалі 60,2 працэнта ўсіх замежных інвестыцый, у параўнанні з першым паўгоддзем 2009 года іх аб'ём павялічыўся на 7,2 працэнта да $2,6 млрд. 92 працэнты ПЗІ паступіла ад рэзідэнтаў Расіі. Долі рэзідэнтаў Злучанага Каралеўства і Кіпра склалі па 1 працэнту, Латвіі - 0,8 працэнта, Кітая і Германіі - па 0,7 працэнта, ЗША - 0,6 працэнта.

Найбольшы аб'ём прамых замежных інвестыцый паступіў у развіццё сферы транспарту (75,8 працэнта), гандлю і грамадскага харчавання (15,4 працэнта), прамысловасці (4,7 працэнта).

Пры гэтым з агульнага аб'ёму паступіўшых замежных інвестыцый у I паўгоддзі 2010 года выкарыстана толькі 42 працэнты, або $1,8 млрд.

Нагадаем, згодна з пастановай Савета Міністраў нумар 169 "Аб інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2010 годзе" першапачаткова заданне па прыцягненню замежных інвестыцый у 2010 годзе было ўстаноўлена ў аб'ёме $3384,8 млн. Сума інвестыцый у асноўны капітал за кошт замежных сродкаў была запланавана на ўзроўні $2168 млн. У далейшым  пастановай Савета Міністраў ад 11 жніўня 2010 года нумар 1184 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2010 года нумар 169"  гэтыя паказчыкі былі павялічаны да $4937,6 млн. і $2770,6 млн. адпаведна. Устаноўлены таксама пералік інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі ў 2010 годзе за кошт сродкаў замежных інвестыцый (усяго 462 праекты).

Паводле даных Белстата, аб'ём інвестыцый у асноўны капітал і будаўніцтва ў Беларусі ў студзені-ліпені бягучага года склаў Br25,342 трлн. і павялічыўся ў параўнанні з тым жа перыядам 2009 года ў супастаўных цэнах на 5 працэнтаў.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў нумар 169 у гэтым годзе ў Беларусі рэалізуецца больш за 60 важнейшых інвестыцыйных праектаў. На гэтыя мэты запланавана прыцягнуць больш як Br2,8 трлн. інвестыцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі