Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Aug 2013

Замежныя інвестыцыі ў эканоміку Беларусі ў І паўгоддзі ўзраслі на 12,5 працэнта да $7,8 млрд.

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя кампаніі ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) у першым паўгоддзі 2013 года $7,8 млрд. інвестыцый, што на 12,5 працэнта больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый рэспублікі былі суб'екты гаспадарання Расіі (47,4 працэнта ад усіх паступіўшых інвестыцый), Злучанага Каралеўства (24 працэнты), Кіпра (6,6 працэнта), Нідэрландаў (4,3 працэнта), Аўстрыі (4,1 працэнта). Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў арганізацыі гандлю (39,8 працэнта ад усіх інвестыцый), транспарту (29,6 працэнта), прамысловасці (18,8 працэнта).

Паводле даных Белстата, валавое паступленне прамых замежных інвестыцый у Беларусь склала 82 працэнты ад усіх паступіўшых замежных інвестыцый. У параўнанні з першым паўгоддзем 2012 года валавое паступленне прамых замежных інвестыцый павялічылася на 17,8 працэнта. Асноўнай формай прыцягнення прамых інвестыцый былі даўгавыя інструменты (75,8 працэнта ад агульнага аб'ёму прамых інвестыцый). Запазычанасць за тавары, работы, паслугі ў аб'ёме валавога паступлення прамых замежных інвестыцый за першае паўгоддзе 2013 года склала $4,5 млрд., што на 3,4 працэнта менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Найбольшыя сумы валавых прамых замежных інвестыцый былі накіраваны ў арганізацыі гандлю (44,3 працэнта ад усіх прамых інвестыцый), транспарту (35,6 працэнта), прамысловасці (11,9 працэнта). Значныя аб'ёмы прамых замежных інвестыцый з улікам запазычанасці за тавары, работы, паслугі паступілі ад рэзідэнтаў Расіі (51,6 працэнта ад агульнага аб'ёму прамых інвестыцый). Ад рэзідэнтаў Злучанага Каралеўства паступіла 27,4 працэнта валавога аб'ёму прамых інвестыцый, Кіпра - 5,7 працэнта, Аўстрыі - 2,7 працэнта.

Іншых замежных інвестыцый (не ад прамога інвестара) атрымана $1,4 млрд., або на 6,8 працэнта менш, чым за першае паўгоддзе 2012 года. На іх долю прыпадала 17,9 працэнта ад усяго валавога паступлення замежных інвестыцый.

У рэгіянальным разрэзе за першае паўгоддзе 2013 года найбольшыя сумы замежныя інвестары ўклалі ў арганізацыі Мінска (79,7 працэнта). На арганізацыі Гомельскай вобласці прыпадала 6,4 працэнта валавога паступлення замежных інвестыцый, Мінскай вобласці - 5,5 працэнта.

У Белстаце таксама прадставілі даныя па інвестыцыях з Рэспублікі Беларусь за мяжу. За першае паўгоддзе 2013 года арганізацыі рэспублікі (акрамя банкаў) накіравалі за мяжу інвестыцый на $3 млрд., што на 4,7 працэнта менш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыі рэспублікі накіравалі суб'ектам гаспадарання Расіі (38,6 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Злучанага Каралеўства (25,3 працэнта), Нідэрландаў (10,9 працэнта), Украіны (10,7 працэнта), Аўстрыі (4 працэнты), Казахстана (2,2 працэнта), Літвы (2,1 працэнта), Германіі (1,4 працэнта).

Найбольшыя сумы беларускіх інвестыцый за мяжу накіравалі арганізацыі гандлю (50 працэнтаў ад усіх накіраваных інвестыцый), прамысловасці (37,5 працэнта), транспарту (10,3 працэнта).

На долю прамых інвестыцый прыпадала 78,6 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу. У параўнанні з першым паўгоддзем 2012 года аб'ём накіраваных прамых інвестыцый за мяжу павялічыўся на 8,1 працэнта. Асноўнай формай накіравання прамых інвестыцый былі даўгавыя інструменты (96,3 працэнта ад агульнага аб'ёму прамых інвестыцый за мяжу). У аб'ём накіраваных за мяжу прамых і, адпаведна, у агульны аб'ём накіраваных інвестыцый, уключана запазычанасць за тавары, работы, паслугі прамому інвестару - рэзідэнту Беларусі, якая за першае паўгоддзе 2013 года склала $2,2 млрд., або на 7,5 працэнта больш, чым за I паўгоддзе 2012 года.

Найбольшыя сумы прамых інвестыцый за мяжу накіравалі арганізацыі гандлю (46,3 працэнта ад усіх накіраваных прамых інвестыцый за мяжу), прамысловасці (40,5 працэнта), транспарту (11,5 працэнта). Найбольшыя сумы інвестыцый накіравалі за мяжу арганізацыі Мінска (67,4 працэнта), Мінскай (13,2 працэнта) і Магілёўскай абласцей (6,9 працэнта).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі