Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Feb 2014

Замежныя інвестары ўклалі ў эканоміку Беларусі за 2013 год $15 млрд

11 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Замежныя інвестары за 2013 год уклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) $15 млрд інвестыцый, што на 4,5 працэнта больш, чым за 2012 год. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый рэспублікі ў мінулым годзе былі суб'екты гаспадарання Расіі (48,6 працэнта ад усіх інвестыцый), Злучанага Каралеўства (21,4 працэнта), Кіпра (7,1 працэнта), Нідэрландаў (4,9 працэнта), а таксама Аўстрыі (3,4 працэнта). Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў арганізацыі гандлю (34,8 працэнта паступіўшых інвестыцый), транспарту (28,6 працэнта), прамысловасці (23,4 працэнта).

Паводле даных Белстата, валавое паступленне прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) склала 74 працэнты ад ўсіх паступіўшых замежных інвестыцый. У параўнанні з 2012 годам валавое паступленне прамых замежных інвестыцый павялічылася на 7 працэнтаў. Пры гэтым асноўнай формай прыцягнення прамых інвестыцый былі даўгавыя інструменты (80,8 працэнта ад агульнага аб'ёму прамых інвестыцый). Запазычанасць за тавары, работы, паслугі ў аб'ёме валавога паступлення ПЗІ за 2013 год склала $8,2 млрд, што на 5,9 працэнта менш, чым за 2012 год.

Найбольшыя сумы валавых прамых замежных інвестыцый у мінулым годзе былі накіраваны ў арганізацыі гандлю (41,4 працэнта прамых інвестыцый), транспарту (37,6 працэнта) і прамысловасці (11,1 працэнта).

Значныя аб'ёмы ПЗІ з улікам запазычанасці за тавары, работы, паслугі паступілі ад рэзідэнтаў Расіі (52,5 працэнта ад агульнага аб'ёму прамых інвестыцый). Ад рэзідэнтаў Злучанага Каралеўства паступіла 25,3 працэнта валавога аб'ёму прамых інвестыцый, Кіпра - 6,8 працэнта, Аўстрыі - 2,2 працэнта.

Іншых замежных інвестыцый (не ад прамога інвестара) атрымана $3,9 млрд, або на 1,8 працэнта менш, чым за 2012 год. На іх долю прыпадала 25,9 працэнта ад усяго валавога паступлення замежных інвестыцый.

У рэгіянальным разрэзе найбольшыя сумы інвестыцый за 2013 год замежныя інвестары ўклалі ў арганізацыі Мінска - 74,1 працэнта. На арганізацыі Гомельскай вобласці прыпадала 8,1 працэнта валавога паступлення замежных інвестыцый, Мінскай вобласці - 6,8 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі