29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя арганізацыі, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва, вызваляюцца ад выплаты падатку на даходы, атрыманыя імі ад прадастаўлення крэдытаў, пазык ураду і рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пад дзяржаўныя гарантыі Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ нумар 159 "Аб некаторых пытаннях падаткаабкладання даходаў замежных арганізацый" Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Як растлумачылі ў прэс-службе, дакумент выдадзены ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для прыцягнення замежных інвестыцый у Беларусь.-0-
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|