Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Кст 2012

Вытворчасць трохслаёвага кардону будзе наладжана ў Беларусі ў 2012-2017 гадах з прыцягненнем крэдыту КНР

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць трохслаёвага кардону будзе наладжана ў Беларусі ў 2012-2017 гадах з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў КНР. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, адпаведны ўказ нумар 449 "Аб некаторых пытаннях арганізацыі вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардону" Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 кастрычніка.

У мэтах стварэння імпартазамяшчальнай вытворчасці гэтага вельмі запатрабаванага віду прадукцыі ў 2012-2017 гадах будзе рэалізаваны інвестыцыйны праект па тэхнічнаму перааснашчэнню філіяла "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры" з арганізацыяй вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардону "пад ключ".

У прыватнасці, праект уключае будаўніцтва, камплектацыю і ўвод у эксплуатацыю ў 2015 годзе з выхадам на праектную магутнасць ў 2017 годзе комплексу па вытворчасці трохслаёвага кардону прадукцыйнасцю 200 тыс. т у год.

Будаўніцтва комплексу будзе ажыццяўляць кампанія "Xuan Yuan Industrial Development Co., LTD" з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў КНР. Агульныя выдаткі па праекту складуць $509,9 млн.

Крэдыт на яго рэалізацыю ў суме $348,6 млн. прадаставіць Дзяржаўны банк развіцця Кітая тэрмінам на 13 гадоў. Акупнасць праекта складзе амаль 9,5 года.

Умовай аказання дзяржаўнай падтрымкі ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры" з'яўляецца выкананне гэтым акцыянерным таварыствам у 2012-2025 гадах паказчыкаў па тэмпу росту аб'ёмаў вытворчасці і ўзроўню рэнтабельнасці, даведзеных канцэрнам "Беллеспаперапрам".

Персанальная адказнасць за выкананне гэтых паказчыкаў і мэтавае выкарыстанне рэсурсаў ўскладзена на кіраўніка ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры", старшыню канцэрна "Беллеспаперапрам" і намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе дзейнасць названага канцэрна.

У выніку рэалізацыі гэтага праекта ў краіне будзе створана сучасная вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі (мелаванага кардону), здольная задаволіць попыт айчыннага рынку ў такой прадукцыі і экспартаваць яе ў блізкае і далёкае замежжа. Акрамя таго, плануецца, што за шэсць гадоў (2012-2017 гады) выручка прадпрыемства ад рэалізацыі прадукцыі будзе павялічана больш чым у 10 разоў, а аб'ём падатковых адлічэнняў у бюджэт - у 9,2 раза.  Чысты прыбытак узрасце з $0,2 млн. (2011 год) да $56,3 млн. (2017 год).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі