15 сакавіка, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Вытворчасць кітайскіх легкавых аўтамабіляў Geely плануюць пачаць у Беларусі ў бліжэйшыя месяцы, паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Гун Цзяньвэй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кітайская дэлегацыя нядаўна наведала Беларусь і абмеркавала з урадам перспектывы рэалізацыі праекта. Паводле слоў пасла, перагаворы знаходзяцца ў стадыі завяршэння. "Думаю, праз некалькі месяцаў удасца зрабіць першы крок да практычнай рэалізацыі праекта", - сказаў ён.
Аб'ём гандлю таварамі і паслугамі Беларусі з Кітаем (уключаючы Ганконг, Макаа і Тайвань) у 2011 годзе перасягнуў $3,2 млрд. Ключавымі беларускімі экспартнымі таварамі сталі калійныя ўгнаенні, якіх адгружана на $312 млн. (44 працэнты ўсяго аб'ёму экспарту). Важнымі таварамі беларускага экспарту ў Кітай сталі таксама кар'ерныя самазвалы БелАЗ, змазачныя матэрыялы, машыны і механізмы для ўборкі і малацьбы сельгаскультур, трактары, трубы, лён, шыны. За справаздачны перыяд арганізаваны пастаўкі па 67 новых таварных пазіцыях на суму $29,13 млн.-
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|