Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Май 2011

Выстаўка MILEX з'яўляецца важным маркетынгавым інструментам для ўстанаўлення дзелавых адносін - С.Румас

24 мая, Мінск /Кацярына Нячаева - БЕЛТА/. Выстаўка MILEX з'яўляецца важным маркетынгавым інструментам, які садзейнічае ўстанаўленню і развіццю дзелавых адносін. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас сёння на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі MILEX-2011 у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

MILEX, на думку віцэ-прэм'ера, з'яўляецца адной з самых значных выставак Беларусі, за дзесяць гадоў існавання яна набыла статус значнага міжнароднага форуму.

"Выстаўка павінна наглядна прадэманстраваць інтэлектуальны і прамысловы патэнцыял абароннага сектара краіны, стаць выставачнай пляцоўкай, дзе праходзяць апрабацыю самыя смелыя і перспектыўныя праекты", - сказаў Сяргей Румас.

Ён падкрэсліў, што цікавасць да гэтай выстаўкі з году ў год захоўваецца. Сёлета яе ўдзельнікамі сталі 150 арганізацый Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Арменіі. Прадстаўлена таксама калектыўная экспазіцыя прадстаўнікоў краін - удзельніц АДКБ.

Сяргей Румас лічыць, што правядзенне такіх форумаў стварае ўнікальную магчымасць для вывучэння рынку і пошуку новых партнёраў і інвестараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі