Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Врс 2012

Выстаўка "Будпрагрэс-2012" сабрала ў Мінску больш як 350 вядучых кампаній з 12 краін свету

4 верасня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. ХХ Міжнародная спецыялізаваная будаўнічая выстаўкаа "Будпрагрэс-2012" сабрала ў Мінску больш за 350 вядучых кампаній з 12 краін свету. Аб гэтым паведаміла 3 верасня першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Ірына Архіпава на адкрыцці выстаўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе юбілейны дваццаты форум будаўнічых дасягненняў сабраў удзельнікаў, якія прадстаўляюць як айчынныя, так і замежныя арганізацыі, кампаніі, фірмы. Цікавасць да гэтага мерапрыемства нязменна высокая. Больш як 350 вядучых будаўнічых кампаній з Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа, сярод іх Расія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча, Чэхія, Германія, Аўстрыя, Турцыя, Фінляндыя і іншыя, дэманструюць сваю лепшую прадукцыю, якая знаходзіць шырокае прымяненне ў будаўнічай галіне", - адзначыла Ірына Архіпава.

Калектыўная экспазіцыя Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі прадстаўлена вядучымі прамысловымі прадпрыемствамі і навукова-даследчымі інстытутамі айчыннай будаўнічай галіны. Традыцыйна ў ёй прымаюць удзел цэментныя заводы рэспублікі, РУВП "Граніт", ААТ "Гомельшкло", ААТ "Керамін" і іншыя прадпрыемствы, прадукцыя якіх адпавядае высокаму еўрапейскаму ўзроўню. "Гэтага ўдалося дабіцца за кошт маштабнай рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на прадпрыемствах галіны, якая ажыццяўлялася для перааснашчэння вытворчасцей і ўводу новых тэхналагічных ліній па выпуску запатрабаваных на рынку высакаякасных будаўнічых матэрыялаў", - лічыць першы намеснік міністра.

Будаўнічая тэма, на думку Ірыны Архіпавай, з'яўляецца для Беларусі адной з самых актуальных. "Мы шмат будуем, а плануем будаваць яшчэ больш і ўзводзіць больш складаныя маштабныя збудаванні рознага прызначэння: ад сучасных жылых кварталаў да аб'ектаў атамнай энергетыкі, забяспечваючы пры гэтым камфорт і якасць пражывання грамадзян, павышэнне эфектыўнасці работы эканомікі і энергетычнай бяспекі краіны", - адзначыла яна. Пры гэтым усё больш актыўна беларускія будаўнікі і праекціроўшчыкі выходзяць на будаўнічыя пляцоўкі Расіі, Венесуэлы, Азербайджана і Туркменістана.

Перад гасцямі і ўдзельнікамі спецыялізаванага форуму выступіла з прывітальнай прамовай старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі Галіна Палянская.

Выстаўкаа "Будпрагрэс-2012" прадоўжыцца да 6 верасня. На ёй прадстаўлена шырокая гама будматэрыялаў, ацяпляльнага абсталявання, абсталявання для забеспячэння водазабеспячэння, а таксама спецтэхніка, аддзелачныя матэрыялы, сантэхніка, асвятляльнае абсталяванне, спецадзенне.

Дзелавой праграмай форуму прадугледжана арганізацыя семінараў "Вогнебіяабарона - сучасныя метады і сродкі", "Інавацыйныя матэрыялы і тэхналогіі будаўнічага прызначэння, якія распрацоўваюцца і выпушчаны беларускімі вытворцамі ў 2011-2012 гадах. Магчымасці пашырэння экспартных паставак інавацыйнай прадукцыі" і "Сучасныя тэхналогіі ўкладкі падлог". Акрамя таго, запланавана правядзенне канферэнцыі аб прасоўванні будаўнічай індустрыі Беларусі на расійскі рынак і галіновая канферэнцыя "Рынак дзвярэй Беларусі". З дакладамі перад удзельнікамі канферэнцыі выступяць кіраўнікі кампаній па вытворчасці дзвярэй, аптовых і рознічных кампаній па іх рэалізацыі.

"Будпрагрэс" - самая буйная будаўнічая выстаўка ў Беларусі. У 2011 годзе ў ёй прынялі ўдзел 270 кампаній з сямі краін свету: 230 удзельнікаў з Беларусі, 19 з Турцыі, 9 з Літвы, 5 з Польшчы, 4 з Расіі, 2 з Германіі, 1 з Украіны. Тады мерапрыемства наведалі больш як 10 тыс. спецыялістаў будаўнічай галіны Беларусі і іншых краін. Арганізатарам "Будпрагрэса" выступае ЗАТ "Мінскэкспа" пры падтрымцы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі