Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Жнв 2014

ВУП Беларусі ў студзені-ліпені ўзрос на 1,6 працэнта да Br413 трлн 887,2 млрд.

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-ліпень бягучага года павялічыўся на 1,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013-га да Br413 трлн 887,2 млрд. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Прадукцыйнасць працы па ВУП (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) склала Br75,9 млн, што на 2,7 працэнта больш у параўнанні з сямю месяцамі 2013 года.

Як адзначылі ў Белстаце, прамысловай прадукцыі ў студзені-ліпені 2014 года выраблена на Br383 трлн 65 млрд, у тым ліку за ліпень на Br56 трлн 861,7 млрд. Запаволенне тэмпаў зніжэння прамвытворчасці прадаўжаецца. Так, у І паўгоддзі 2014 года прамысловая вытворчасць знізілася ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2013-га на 1 працэнт. Паказчык за сем месяцаў ужо на 0,6 працэнта ніжэйшы, чым за аналагічны перыяд 2013 года.

Сельскагаспадарчай прадукцыі (у гаспадарках усіх катэгорый) у студзені-ліпені атрымана на Br58 трлн 115,4 млрд. Прырост да аналагічнага перыяду 2013 года - 7,8 працэнта.

Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай склала 15 працэнтаў. Інвестыцыі ў асноўны капітал - Br111 трлн 676,9 млрд.

За сем месяцаў уведзена ў эксплуатацыю жылля за кошт усіх крыніц фінансавання 2 млн 973,4 тыс. кв.м, або на 7,6 працэнта больш за паказчык студзеня-ліпеня 2013 года.

Аптовы тавараабарот за сем месяцаў павялічыўся на 11,2 працэнта да Br315 трлн 429,3 млрд, рознічны - на 10,3 працэнта да Br169 трлн 970,5 млрд. Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені-ліпені вырас на 7,4 працэнта да Br8 трлн 830,3 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі