Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Врс 2014

Віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка наведае Беларусь 15-17 верасня

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Лора Так наведае Беларусь 15-17 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прадстаўніцтве СБ у Беларусі.

Віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка мае намер абмеркаваць ключавыя прыярытэты краіны ў кантэксце супрацоўніцтва згодна са стратэгіяй партнёрства групы Сусветнага банка для Беларусі. "У ходзе візіту запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам Беларусі, прадстаўнікамі дзелавых колаў, грамадзянскай супольнасці, а таксама з партнёрамі ў галіне развіцця. Акрамя таго, Лора Так плануе наведаць шэраг прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць інжынерна-вытворчы патэнцыял краіны, і некалькі аб'ектаў, прафінансаваных пазыкамі Сусветнага банка", - праінфармавалі ў прадстаўніцтве СБ у Беларусі.

Лора Так упершыню з моманту ўступлення на пасаду ў верасні 2013 года наведае Беларусь з афіцыйным візітам. У ім таксама прымуць удзел дырэктар аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Чымяа Фан і група экспертаў Сусветнага банка.

З моманту далучэння Беларусі да Сусветнага банка ў 1992 годзе агульная сума пазыковых сродкаў склала $1,14 млрд. Акрамя таго, агульны аб'ём грантавага фінансавання склаў $25 млн. На гэты момант інвестыцыйны партфель Сусветнага банка ў Беларусі ўключае пяць праектаў на агульную суму $648 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі