Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Сак 2012

Вядучыя кансалтынгавыя кампаніі свету гатовы выступіць кансультантамі пры прыватызацыі ў Беларусі

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя кансалтынгавыя кампаніі свету прэтэндуюць на права стаць фінансавымі кансультантамі пры правядзенні пілотнай прыватызацыі ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Міністэрства эканомікі.

Вызначаны "кароткі спіс" (шорт-ліст) прэтэндэнтаў на аказанне паслуг фінансавага кансультанта ў пілотным праекце прыватызацыі, які рэалізуецца Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі. У яго ўвайшлі 13 кансалтынгавых кампаній і інвестыцыйных банкаў з Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Літвы, Нідэрландаў і ЗША. Сярод іх уся "вялікая чацвёрка" буйнейшых сусветных кансалтынгавых кампаній  - PricewaterhouseCoopers, Deloitte, Ernst&Young, KPMG, Raiffeisen Investment, CET і іншыя аўтарытэтныя ігракі на рынку фінансавага кансультавання.

Ацэначны камітэт, які складаецца з прадстаўнікоў Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства фінансаў, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, праводзіў адбор з больш як 30 заявак. Пры гэтым улічваліся такія крытэрыі, як прафесійны ўзровень прапанаванай каманды спецыялістаў, вопыт кампаніі ў суправаджэнні такіх прыватызацыйных здзелак, наяўнасць партнёра або прадстаўніцтва ў Беларусі. Канчатковы выбар 2-3 фінкансультантаў  будзе праведзены на аснове фінансавых і тэхнічных прапаноў, якія прадаставяць удзельнікі "кароткага спіса".

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі пры падтрымцы Сусветнага банка рэалізуе пілотны праект па прыватызацыі васьмі ААТ: "Белгазбуд", "Мінскі маргарынавы завод", "Аўтамагістраль", "Будаўніча-мантажны трэст нумар 8", "Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый", "Медпласт", "Конфа", "Белсантэхмантаж-2". У адпаведнасці з прагрэсіўнай сусветнай практыкай у задачы фінансавых кансультантаў уваходзяць усебаковы аналіз і падрыхтоўка гэтых прадпрыемстваў да прыватызацыі, аналіз рынку, падрыхтоўка дакументаў па здзелцы.

Супрацоўніцтва з вядучымі кансалтынгавымі кампаніямі свету пашырыць магчымасці па пошуку стратэгічных інвестараў для названых прадпрыемстваў і дасць магчымасць прадаць іх на найбольш выгадных для Беларусі ўмовах, а таксама станоўча паўплывае на інвестыцыйны імідж краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі