Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2014

Узаемны тавараабарот Казахстана з Беларуссю па выніках года можа перавысіць $1 млрд

28 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Узаемны тавараабарот Казахстана з Беларуссю па выніках года можа перавысіць $1 млрд. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе паказчык узаемнага тавараабароту быў амаль $950 млн. А паколькі ў гэтым годзе назіраецца рост нашага ўзаемнага гандлю, я вельмі спадзяюся, што ён нарэшце перавысіць $1 млрд", - сказаў дыпламат.

Ён адзначыў значную ролю беларуска-казахстанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, цяпер рыхтуецца яе чарговае пасяджэнне. На мерапрыемстве плануецца абмеркаваць шмат пытанняў, у ліку якіх і нарошчванне тавараабароту. У цэлым пасол Казахстана назваў добрымі адносіны з Беларуссю. "У двухбаковых адносінах няма абсалютна ніякіх праблем, усе пытанні вырашаюцца ў працэсе перагавораў, і не было такога выпадку, каб нешта не вырашылася", - канстатаваў Ергалі Булегенаў.

Інтэнсіўнасць кантактаў паміж Беларуссю і Казахстанам пастаянна павялічваецца. На думку дыпламата, у многім актыўнаму развіццю адносін дзвюх краін садзейнічаюць даверныя і добрыя адносіны паміж прэзідэнтамі Казахстана і Беларусі.

"Я рады, што паміж нашымі краінамі выбудаваліся такія адносіны", - заўважыў Ергалі Булегенаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі