Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Жнв 2014

Уваходжанне беларускіх сельгасвытворцаў у федэральныя гандлёвыя сеткі Масквы абмяркуюць у Мінску 26 жніўня

21 жніўня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Пытанне аб уваходжанні беларускіх вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў федэральныя гандлёвыя сеткі Масквы абмяркуюць у Мінску 26 жніўня. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў.

"26 жніўня адбудзецца чарговы візіт у Беларусь кіраўніка дэпартамента гандлю і паслуг Масквы Аляксея Немерука з прадстаўнічай дэлегацыяй кіраўнікоў буйных гандлёвых сетак горада для падпісання кантрактаў на пастаўкі беларускіх харчовых тавараў у расійскую сталіцу і Маскоўскую вобласць да канца бягучага года, а таксама на 2015 год", - сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення.

На неабходнасць павелічэння долі прамых паставак у гандлёвыя сеткі ў канцы ліпеня гэтага года ўказаў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час нарады па пытаннях канкурэнцыі беларускіх тавараў на расійскім рынку. "Падпісанне прамых кантрактаў дасць магчымасць беларускім прадпрыемствам не толькі адысці ад паслуг пасрэдніцкіх структур, але і планаваць уласную вытворчасць, а таксама аб'ёмы экспарту, каб не нанесці шкоды ўнутранаму харчоваму рынку", - адзначыў Аляксей Багданаў. Гэта магчымасць, якую айчынныя вытворцы не павінны ўпусціць, лічаць у Мінсельгасхарчы.

Асабліва гэта актуальна на фоне таго, што маскоўскія гандлёвыя сеткі пайшлі на ўступкі ўлады і пагадзіліся аслабіць патрабаванні да вытворцаў, у тым ліку беларускіх.

У сваю чаргу расійскі бок чакае ад Беларусі крокаў у адказ. У прыватнасці, карэкціроўкі дзеючага механізма рэалізацыі сельгаспрадукцыі, што перашкаджае прамым пастаўкам у гандлёвыя сеткі. Цяпер для большасці беларускіх вытворцаў першасным каналам продажу на экспарт мяса-малочнай прадукцыі з'яўляецца Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ). Выкарыстоўваць іншыя механізмы, у прыватнасці прамыя дагаворы пастаўкі, вытворцы таксама могуць, аднак толькі ў тым выпадку, калі прадукцыя не прадалася праз біржу, і толькі на тых жа ўмовах, на якіх тавар выстаўляўся на БУТБ.

"Сёння ні адна гандлёвая сетка не працуе праз біржу, асноўнымі кліентамі якой з'яўляюцца ў лепшым выпадку перапрацоўшчыкі, - адзначыў Аляксей Багданаў. - Таму адной з умоў расійскага боку было ўнясенне змяненняў у гэты механізм, каб аблягчыць доступ беларускай мяса-малочнай прадукцыі да расійскага рэтэйлу і канечнага спажыўца. Думаем, карэкціроўкі могуць быць унесены ў бліжэйшы час: намі падрыхтаваны праект адпаведнай пастановы Савета Міністраў, які адобраны міністэрствамі эканомікі і замежных спраў, аднагалосна падтрыманы губернатарамі ўсіх абласцей. Выключэннем застаецца Міністэрства гандлю, якое настойвае на захаванні існуючага парадку".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі