Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Sep 2012

Універсальны інфармацыйны партал для замежных інвестараў запушчаны ў Беларусі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Універсальны інфармацыйны партал для замежных інвестараў, створаны ў Беларусі, пачаў сваю работу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі.

Як расказалі ў агенцтве, інфармацыйны партал быў запушчаны для патэнцыяльных інвестараў на рускай і англійскай мовах. Яго мэта - пашырэнне інвестыцыйных магчымасцей Беларусі з дапамогай сеткі Інтэрнэт.

База інвестыцыйных праектаў для рэалізацыі ў Беларусі займае цэнтральнае месца на сайце investinbelarus.by. "Яе адметная асаблівасць у зручнай сістэме пошуку, які ажыццяўляецца па такіх крытэрыях, як галіна, рэгіён, памер інвестыцый, тэрмін акупнасці і форма ўдзелу замежнага капіталу", - растлумачылі спецыялісты. База папаўняецца па меры прадастаўлення інфармацыі міністэрствамі, канцэрнамі, мясцовымі выканаўчымі органамі і зацікаўленымі беларускімі кампаніямі.

На сайце ўжо размешчана каля 50 інвестыцыйных праектаў, адабраных па ступені прапрацаванасці. Таксама агенцтва падрыхтавала наглядныя прэзентацыі са сціслай характарыстыкай інвестпраекта, аналізу рынку, канкурэнтных пераваг і іншай інфармацыі, неабходнай для прыняцця рашэння аб інвесціраванні.

На сайце патэнцыяльныя інвестары атрымаюць уяўленне аб інвестыцыйным клімаце і перавагах інвесціравання ў Беларусь, даведаюцца, як адкрыць бізнес у краіне, аб гарантыях і прэферэнцыях, на якія яны могуць разлічваць. Асобна прэзентаваны ўмовы інвесціравання ў прыярытэтныя сектары эканомікі, а таксама магчымасці розных беларускіх рэгіёнаў па стварэнню прадпрыемстваў з замежным капіталам.

Адзін з раздзелаў прысвечаны дзейнасці Агенцтва па павышэнню эфектыўнасці прыватызацыйных працэсаў у Беларусі. Сёння пры падтрымцы Сусветнага банка рэалізуецца праект пілотнай прыватызацыі, вядзецца пошук стратэгічных інвестараў для 8 прадпрыемстваў. "На сайце можна знайсці поўную інфармацыю аб ходзе рэалізацыі гэтага праекта, аб прадпрыемствах, якія прыватызуюцца, аб перадавых сусветных тэхналогіях, што прымяняюцца пры пошуку стратэгічных інвестараў. Такія даныя забяспечваюць поўную празрыстасць працэсу прыватызацыі", - упэўнены спецыялісты.

Сайт створаны пры садзейнічанні Сусветнага банка і Міжнароднай фінансавай карпарацыі. З 25 ліпеня бягучага года інфармацыйны партал дзейнічаў у тэставым рэжыме, за гэты час зафіксавана больш як 4 тыс. наведванняў (2 тыс. унікальных карыстальнікаў) з 60 краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі