Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліс 2012

У Мінску рэалізуецца 36 буйных інвестыцыйных праектаў з удзелам маскоўскіх бізнесменаў

21 лістапада, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. У Мінску рэалізуецца 36 буйных інвестыцыйных праектаў з удзелам прадстаўнікоў маскоўскага бізнесу. Аб гэтым паведаміў сёння на пленарным пасяджэнні Форуму дзелавога супрацоўніцтва горада Масквы і Беларусі старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Мікалая Ладуцькі, супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы перспектыўна, інвестары з расійскай сталіцы ўкладваюць сродкі ў спартыўна-забаўляльныя, гандлёвыя цэнтры, жылыя комплексы. Павялічваецца ўзаемны тавараабарот паміж Масквой і Мінскам - за студзень-верасень ён склаў $1,4 млрд., прычым экспарт перасягае імпартныя пастаўкі, што для экспартаарыентаванай эканомікі беларускай сталіцы немалаважна. Мінскія прадпрыемствы пастаянна ўдзельнічаюць у кірмашах, праводзімых у Маскве.

"Трэба пашыраць нашу прысутнасць у Маскве, Масквы - у Мінску. Сувязі паміж сталіцамі павінны ўмацоўвацца", - адзначыў старшыня Мінгарвыканкама.

Актыўна развіваецца супрацоўніцтва і ў сферы адукацыі - паміж школамі дзвюх сталіц заключана больш за 90 пагадненняў, мінскія і маскоўскія медыкі рэгулярна абменьваюцца перадавым вопытам аказання высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі. Наладжана ўзаемадзеянне ў культуры, спорце. Мінскія будаўнікі гатовы прыняць удзел у праектах па развіццю транспартнай інфраструктуры Масквы. Расійскай сталіцы можа быць цікавы вопыт Мінска па ўкараненню прынцыпу аднаго акна для інвестараў.

"Упэўнены, гэты форум дасць новы імпульс нашым адносінам", - сказаў Мікалай Ладуцька.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі