Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Стд 2010

У гандлі Беларусі з ЕС тэкстылем з 2010 года прымяняюцца аўтаномныя квоты

6 студзеня, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. У гандлі Беларусі з Еўрасаюзам тэкстылем з 1 студзеня 2010 года прымяняюцца аўтаномныя квоты. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў канцэрне "Беллегпрам".

У сувязі з увядзеннем аўтаномных квот цяпер не трэба афармляць экспартныя ліцэнзіі на айчынны тэкстыль, адзначылі ў "Беллегпраме". Засталіся толькі імпартныя ліцэнзіі, якія афармляюць пакупнікі ў краінах ЕС, куды ўвозяцца на продаж беларускія тэкстыльныя тавары.

Цяпер Еўрасаюз кватуе 21 катэгорыю айчынных тэкстыльных тавараў. Паніжаныя мытныя пошліны на імпарт тэкстылю з краін ЕС, якія дзейнічалі ў мінулым годзе, з 1 студзеня бягучага года адменены.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі