Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Снж 2014

У французскім Туркуэне ў студзені пройдзе прэзентацыя магчымасцей гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені 2015 года ў французскім горадзе Туркуэн пройдзе прэзентацыя магчымасцей гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю для дзелавых колаў горада і рэгіёна Нор-Па-дэ-Кале. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дамоўленасць дасягнута ў час сустрэчы ў пасольстве ў Парыжы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з кіраўнікамі групы дружбы "Францыя-Беларусь" Нацыянальнай асамблеі Францыі, а таксама з кіраўніцтвам горада Туркуэн. Акрамя таго, на сустрэчы абмеркавана правядзенне ў мэрыі горада Туркуэн выстаўкі работ выхаванцаў Ждановіцкай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху.

Бакі таксама разгледзелі тэму ўзаемадзеяння групы дружбы "Францыя-Беларусь" у Нацыянальнай асамблеі Францыі з рабочай групай па супрацоўніцтве з Францыяй у Нацыянальным сходзе Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі