Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Ліп 2012

У час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Каракас падпісана 24 дакументы - пасол Венесуэлы

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час візіту ў Каракас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі падпісана 24 дакументы, накіраваныя на нарошчванне двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах. Аб гэтым паведаміў 5 ліпеня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня незалежнасці Венесуэлы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол гэтай дзяржавы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што дакументы дадуць магчымасць пашырыць узаемадзеянне паміж дзвюма дзяржавамі ў рамках раней заключаных пагадненняў у сферы будаўніцтва, газіфікацыі, вытворчасці электраэнергіі для прамысловых зон, стварэння новых вытворчасцей будматэрыялаў.

Паводле слоў пасла, па выніках візіту Аляксандра Лукашэнкі дасягнута дамоўленасць аб будаўніцтве ў Венесуэле 4 новых аграгарадкоў у дапаўненне да пабудаванага ў штаце Гуарыка. Запланавана таксама сумесная прамысловая здабыча і перапрацоўка фасфарытаў у штаце Тачыра з мэтай вытворчасці ўгнаенняў.

Пасол Венесуэлы падкрэсліў важнасць таго, што Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес дамовіліся ўмацоўваць стратэгічнае партнёрства Беларусі і Венесуэлы шляхам рэалізацыі новых узаемавыгадных пагадненняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі