У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Кст 2014

У Беларусі зніжаны экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 кастрычніка знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 911 ад 23 верасня 2014 года, паведамляе БЕЛТА.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту з сённяшняга дня зніжана з $367,6 да $344,7 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін і таварныя бензіны складае $310,2 за 1 т (раней - $330,8 за 1 т), на лёгкія, сярэднія дыстыляты - $227,5 за 1 т ($242,6 за 1 т). Такая ж стаўка пошліны дзейнічае на бензол, талуол, ксілолы, мазут, змазачныя і іншыя маслы, адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін і парафін, нафтавы кокс (акрамя кальцыніраванага) і бітум.

Пошліна на дызельнае паліва зніжана з $238,9 да $224 за 1 т, на звадкаваныя вуглевадародныя газы - з $221 да $145 за 1 т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску